8 мая – Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь

Акцыя «Сімвалы маёй Радзімы»,прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, ініцыяваная Драгічынскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, праходзіць у раёне.

 

Мэта акцыі – паказаць праз фатаграфію дзяржаўныя сімвалы як неад’емны атрыбут суверэнітэту краіны, выказаць сваё стаўленне да Дзяржаўнага флага і герба Рэспублікі Беларусь у кантэксце яго палітры. Па умовах акцыі неабходна зрабіць фатаграфію, на якой будзе адлюстравана дзяржаўная сімволіка з выкарыстаннем каляровай гамы нацыянальных сімвалаў.
Вітаецца крэатыўны падыход: фота ў касцюмах нацыянальнай стылістыкі, у адзенні колераў, якія выкарыстоўваюцца ў нацыянальнай сімволіцы, з брэндаванымі прадметамі, шарамі і г.д.
Для ўдзелу неабходна даслаць  фота па электроннай пошце drogichin@fpb.by.

Фатаграфіі  размяшчаюцца на старонках у сацсетках Драгічынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, а таксама на выставе “Сімвалы маёй Радзімы” ў раённай бібліятэцы.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў сардэчна віншуе вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, слаўную гісторыю нашага народа, яго шматвяковыя традыцыі, а таксама ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны – мір, праца, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям. Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг аб’ядноўваюць наша грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі, выхоўваюць у падрастаючых пакаленнях патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны. 

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі. Дужага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту вам, дарагія сябры!