На свята Ражства Хрыстова

Шчырасцю, цеплынёй, сардэчнасцю, кранаючай узнёсласцю самых лепшых пачуццяў была сагрэта сцэна гарадскога Дома культуры, дзе прайшло тэатралізаванае прадстаўленне, прымеркаванае да свята Ражства Хрыстова. Яго падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы і прыхаджане храмаў горада Драгічына, якім садзейнічалі работнікі Дома культуры.

   

Па завяршэнні дзеі ўсіх прысутных са святам павіншаваў благачынны цэркваў Драгічынскай акругі протаіерэй Іаан Пінчук.

Хрыстос нарадзіўся! Хай бласлаўленне Боганемаўляці, Якое ўяўляе Сабой спадзяванне на выратаванне Свету і збавенне людскіх грахоў, спадарожнічае нам увесь 2024 год!