Прыміце шчырыя пажаданні!

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў шчыра віншуе працаўнікоў, ветэранаў, моладзь і ўсіх жыхароў Драгічыншчыны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята з’яўляецца яскравым увасабленнем мужнасці і гераічнага мінулага нашага народа, сведчаннем самаадданасці і любові да сваёй Радзімы. Яно аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў беларусаў, якія самаахвярна працавалі дзеля дабрабыту Айчыны, адстойвалі яе свабоду і незалежнасць, і нагадвае аб няпростым шляху станаўлення нашай дзяржавы.

То хай гэты адметны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і непахіснасці нашага народа, натхняе на новыя дасягненні! Хай любоў да роднай зямлі надае пазітыўнай энергіі і настрою!

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба і ўпэўненасці ў добрым заўтрашнім дні!