Сёння – Дзень народнага адзінства
Паважаныя жыхары Драгічыншчыны!
Прыміце найшчырыя святочныя віншаванні! Гэта дата ўпэўнена ўвайшла ў наша жыццё, бо яе сэнс і значэнне маюць глыбокія гістарычныя карані: 17 верасня 1939 года быў пачаты вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, які стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раз’яднанага супраць яго волі.
Адзінства народа – гэта надзейны падмурак для паспяховага развіцця краіны, заснаваны на шанаванні гісторыі і традыцый, мудрасці нашых продкаў, на згуртаванасці і ўзаемападтрымцы людзей, іх імкненні да мірнага жыцця і стваральнай працы.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба і радасных дзён!
Драгічынскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў