У нас сёння Засеўкі. Прыйшлі поле засяваць, ды добрага ўраджаю чакаць.

Сёння на Драгічынскую землю, а менавіта ў аткрытае акцыянернае таварыства “Бездзеж-Агра” завітала вялікае свята –Засеўкі. У Беларусі з даўніх часоў народ святкуе гэтае свята. Усім вядома, што найвялікую карысць свайму народу прыносіць той, хто ўзрасціў два каласы на полі, дзе калісьці ўзрастаў адзін.
Нашы продкі ведалі, перш чым кінуць у раллю першую жменю зярнят, спачатку трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй-матухнай. На Беларусі здаўна існуе добры звычай – перад вялікай і значнай падзеяй прасіць благаслаўлення Божага. Настаяцель Бездзежскай царквы айцец Генадзій асвяціў зерне, поле, а таксама тэхніку.
Са словамі пажадання на добрую працу і багаты ўраджай звярнуўся да працаўнікоў вёскі першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Глінскі. А старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Каміссарчук А.Ю. уручыла памятныя сувеніры механізатарам.
Спадзяемся, што нашыя палі будуць багатыя збожжам, а хлеба на сталах драгічынцаў будзе шмат.