Ураджай-2023: уборка азімага ячменю завершана

Лета набліжаецца да свайго зеніту, а для земляробаў наступае адказная пара збіраць плён сваёй працы: пачынаецца жніво. У гаспадарках Драгічынскага раёна літаральна за некалькі пагодных дзён была завершана ўборка азімага ячменю.

 

                         

Найлепшы ўраджай сабралі земляробы СВК “Асавецкі”, дзе было намалочана больш за 770 тон зерня азімага ячменю пры ўраджайнасці 64 цэнтнеры з гектара. Добрым плёнам сваёй працы могуць ганарыцца і працаўнікі ААТ “Аляксеевічы-Агра”, дзе ўраджайнасць гэтай сельгаскультуры склала 62 цэнтнеры на круг.

Калектыўныя дагаворы, якія дзейнічаюць у кожнай гаспадарцы раёна, прадугледжваюць дадатковае матэрыяльнае заахвочванне працаўнікоў за высокія тэмпы і якасць уборачных работ. І, як сцвярджаюць у прафкамах, усе прапісаныя ў “мясцовай канстытуцыі” ўмовы на цяперашнім этапе выконваюцца.